Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2017

Расійска-аўстрыйска-беларускі бізнес-форум пройдзе 16 сакавіка ў Маскве

10 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расійска-аўстрыйска-беларускі бізнес-форум пройдзе 16 сакавіка ў Маскве, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Форум стане пляцоўкай, на якой прадпрыемствы і арганізацыі змогуць прадэманстраваць свае тэхналагічныя дасягненні і інавацыйныя праекты ў розных галінах эканомікі, а таксама азнаёміцца з вопытам сваіх калег з Беларусі, Расіі і Аўстрыі.

Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння і галіновых секцый па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання і інфраструктуры, інавацыйных тэхналогій у сельскай гаспадарцы, энергазберагальных тэхналогій у сектары ЖКГ, турызму.

У мерапрыемстве прымуць удзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргей Катырын, віцэ-прэзідэнт Федэральнай палаты экономікі Аўстрыі Рыхард Шэнц.

Арганізатарамі форуму выступілі беларуская і расійская гандлёва-прамысловыя палаты, Федэральная палата эканомікі Аўстрыі пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі