Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Nov 2017

Рапота: Задача адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй складаная, але яе неабходна вырашаць

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Задача адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй складаная, але яе неабходна вырашаць. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў кулуарах экспертна-медыйнага форуму "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве", які праходзіць у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рыгор Рапота адзначыў, што адпаведнае рашэнне па роўмінгу павінна быць прынята на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін, а адпрацоўваецца яно міністэрствамі сувязі Беларусі і Расіі.

"Мы звярнуліся ў міністэрствы сувязі, прыцягнулі іх увагу, што такое даручэнне ёсць з боку прэзідэнтаў, таму трэба выконваць гэту задачу, - сказаў дзяржсакратар. - Першасны абмен меркаваннямі наконт гэтага паміж міністэрствамі і на экспертным узроўні паказаў, што тэма няпростая, яна закранае многія эканамічныя інтарэсы рэальных ігракоў, як цяпер прынята гаварыць, на гэтым рынку. Тым не менш вопыт выхаду на бясплатны роўмінг існуе ў Еўрапейскім саюзе. Гэта задача да канца не вырашана (у ЕС. - Заўвага БЕЛТА), яна вырашана часткова, але вопыт даволі цікавы. Напэўна, і гэты вопыт трэба будзе ўлічваць, а можа, вопыт у нейкіх іншых краінах і арганізацыях".

Рыгор Рапота дадаў, што работа над гэтым пытаннем ідзе і тэма будзе закранацца ў снежні ў Гомелі на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі