Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Nov 2016

Рапота: Беларусь і Расія прадоўжаць ствараць роўныя канкурэнтныя ўмовы ў СД

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прадоўжаць работу над стварэннем роўных канкурэнтных умоў для вытворцаў у Саюзнай дзяржаве, паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, дзе абмяркоўвалася падрыхтоўка да пасяджэння Савета Міністраў СД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне ўзаемнай эканамічнай дзейнасці на тэрыторыі адзін аднаго заўсёды стаіць на парадку дня Савета Міністраў, груп высокага ўзроўню, Вышэйшага дзяржсавета. Размова ідзе аб тым, каб ствараць роўныя канкурэнтныя ўмовы для вытворцаў, якія пастаўляюць тавары партнёрам. Многае тут было зроблена, але і шмат нявырашаных пытанняў", - канстатаваў Рыгор Рапота.

Стварэнне роўных умоў для канкурэнцыі будзе адным з ключавых пытанняў на бліжэйшым пасяджэнні Савета Міністраў СД. Яго плануецца правесці ў пачатку снежня, аднак канчатковая дата яшчэ не зацверджана. У парадак дня ўключаны 24 пункты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі