Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Jul 2016

Рапота: Беларусі і Расіі трэба ўдасканальваць інвестыцыйны клімат

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі трэба ўдасканальваць інвестыцыйны клімат, такое меркаванне выказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Вельмі важна ўдзяліць увагу развіццю навукі і тэхналогій, стварыць добры інвестыцыйны клімат. Такія задачы стаяць і перад Беларуссю, і перад Расіяй, - адзначыў Рыгор Рапота. - Калі яны будуць вырашаны, а цяпер гэта вельмі важна, як мне ўяўляецца, то нас чакае добрае будучае".

Дзяржсакратар СД расказаў, што ў Саюзнай дзяржаве адобраны 6 канцэпцый новых праектаў у галіне медыцыны, біятэхналогій, космасу, мікраэлектронікі, матэрыялазнаўства, машынабудавання. Інавацыйныя распрацоўкі ў гэтых сферах будуць укараняцца ў рэальным сектары эканомікі, прамысловасці дзвюх краін.

Рыгор Рапота сёння ў якасці запрошанага госця назіраў за парадам у Мінску з нагоды Дня Незалежнасці. Дзяржсакратар СД падзяліўся, што яму камфортна працаваць у Беларусі. "Людзі ў вашай краіне вельмі спагадлівыя і лёгка ідуць на кантакт", - заўважыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі