Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Лют 2017

Іран прапануе Беларусі ўдзельнічаць у арганізацыі транспартных калідораў поўнач-поўдзень і захад-усход

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран прапануе Беларусі ўдзельнічаць у арганізацыі транспартных калідораў поўнач-поўдзень і захад-усход. Адпаведныя дамоўленасці абмеркаваны на сустрэчы прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча, паведамілі БЕЛТА ў Савеце Рэспублікі.

Сустрэча прайшла ў час афіцыйнага візіту ў Іран беларускай парламенцкай дэлегацыі. "Адбыўся добразычлівы і канструктыўны абмен меркаваннямі па пытаннях палітычнага, эканамічнага, парламенцкага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў Савеце Рэспублікі.

Хасан Раўхані нагадаў, што ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у рамках мерапрыемстваў ШАС ва Уфе ў 2015 годзе лідары дамовіліся сканцэнтраваць супрацоўніцтва на некалькіх буйных эканамічных праектах. Міхаіл Мясніковіч інфармаваў, што менавіта такі падыход прадугледжаны дарожнай картай, падпісанай бакамі ў 2016 годзе, і Беларусь прымае неабходныя рашэнні, якія садзейнічаюць рэалізацыі гэтых дамоўленасцей. Таксама старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў напрамкі паглыблення супрацоўніцтва ў прамысловай кааперацыі, удасканаленні супрацоўніцтва ў фінансавай сферы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена бакамі ўдасканаленню фінансавых разлікаў паміж суб'ектамі гаспадарання, а таксама рэалізацыі інвестыцыйных праектаў іранскімі кампаніямі ў Беларусі.

Абмяркоўваючы навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, бакі адзначылі, што Беларусь і Іран маюць шэраг канкурэнтаздольных і інавацыйных тэхналогій, уключаючы нанатэхналогіі, касмічныя тэхналогіі. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся, што асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца падтрымцы моладзі, якая ўдзельнічае ў гэтых і іншых праектах. Абмеркавана падрыхтоўка іранскіх спецыялістаў у беларускіх універсітэтах.

Таксама адзначана важнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам.

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці адносін з Еўразійскім эканамічным саюзам і прапанаваў Беларусі ўдзельнічаць у арганізацыі транспартных калідораў поўнач-поўдзень і захад-усход, якія цяпер знаходзяцца ў завяршальнай стадыі з Азербайджанам, Туркменістанам і Казахстанам. Іран разглядае Беларусь як мост паміж Еўропай і цэнтральнаазіяцкімі краінамі.

Міхаіл Мясніковіч перадаў словы прывітання ад Аляксандра Лукашэнкі і пажадаў Хасану Раўхані поспехаў у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі