Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2016

ПВТ можа павялічыць экспарт паслуг у 2016 годзе да $1 млрд

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт паслуг Парка высокіх тэхналогій у 2016 годзе можа наблізіцца да $1 млрд, паведаміў сёння журналістам у час круглага стала дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала.

"Калі мы дзесяць гадоў таму пісалі абгрунтаванне для дэкрэта аб стварэнні ПВТ, то запланавалі за дзесяцігоддзе дасягнуць экспарту ў памеры $300-350 млн. І тады гэта здавалася вельмі аптымістычным прагнозам. Па 2015 годзе экспарт склаў ужо больш як $700 млн, а калі мы будзем трымаць тэмпы росту, якія ў нас былі на працягу папярэдніх дзесяці гадоў, то ў гэтым годзе наблізімся да мільярда", - адзначыў Валерый Цапкала.

Дырэктар адміністрацыі ПВТ паведаміў, што экспарт камп'ютарных паслуг на душу насельніцтва ў 2015 годзе ў Беларусі склаў $74, што з'яўляецца вельмі добрым паказчыкам. "Акрамя таго, чатыры нашы кампаніі-рэзідэнты ўваходзяць у спіс ста найбуйнейшых сусветных аўтсорсінгавых кампаній, а каля 1 млрд чалавек у 150 краінах карыстаюцца беларускімі мабільнымі дадаткамі", - сказаў ён.

Як паведамлялася раней, доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці парка ў мінулым годзе склала 91,5 працэнта (у 2006 годзе паказчык быў 46 працэнтаў). У тройку найбуйнейшых экспарцёраў па выніках года ўвайшлі ЗТАА "ЭПАМ Сістэмз", СТАА "Гейм Стрым" і замежнае прадпрыемства "АйБіЭй АйТі Парк". Пры гэтым рэзідэнты ПВТ кампенсавалі страты ад зніжэння продажаў у Расіі за кошт рынкаў ЗША, Вялікабрытаніі, Рэспублікі Карэя, Швейцарыі.

Паводле даных Валерыя Цапкалы, цяпер у ПВТ працуюць крыху больш як 24 тыс. чалавек, у 2015 годзе было створана 3 тыс. рабочых месц.

У Парку высокіх тэхналогій 152 рэзідэнты: 62 кампаніі заснаваны беларускімі інвестарамі, 54 кампаніі - замежнымі інвестарамі і 36 з'яўляюцца сумеснымі камерцыйнымі арганізацыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі