8 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём гандлю Беларусі і Расіі з'яўляецца рэкордным, нягледзячы на цяжкасці, якія спрабуюць стварыць звонку. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам заўсёды ёсць аб чым пагаварыць па бягучых пытаннях, звязаных з эканомікай, з пытаннямі сацыяльнага характару. Аб'ём гандлю з'яўляецца рэкордным, нягледзячы на цяжкасці, якія нам спрабуюць стварыць звонку. Усё ў нас у цэлым паспяхова", - заявіў Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнт Расіі адзначыў, што праінфармуе Прэзідэнта Беларусі аб стане расійскай эканомікі. Паводле яго слоў, там ёсць добрыя тэндэнцыі, якія, як правіла, уплываюць і на партнёраў па Еўразійскім эканамічным саюзе.
"Тым больш (уплываюць. - Заўвага БЕЛТА) на нашы адносіны з Беларуссю, паколькі ў нас усё ж такі нават больш глыбокія адносіны, чым з ЕАЭС, па некаторых напрамках", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

