Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2018

Прэзідэнту Беларусі прадставілі камбайн-навінку на газаматорным паліве

10 жніўня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння ў час наведвання ААТ "Гомсельмаш" прадставілі камбайн-навінку на газаматорным паліве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як было даложана, новая тэхніка крыху даражэйшая у параўнанні з традыцыйнымі аналагамі, аднак дае магчымасць значна эканоміць на кошце паліва. У сярэднім гэта каля палавіны затрат па гэтым расходным артыкуле. Распрацоўшчыкі лічаць, што новы камбайн можа быць шырока запатрабаваны на расійскім рынку. Акрамя таго, ён больш экалагічны. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што ўсе пытанні бяспекі эксплуатацыі вырашаны на 100 працэнтаў.

Аляксандр Лукашэнка зацікавіўся навінкай і даручыў да наступнай уборачнай кампаніі вырабіць некалькі такіх камбайнаў, каб апрабаваць іх у якасці эксперымента ў адной з гаспадарак. "У будучым годзе мы ім паставім гэтыя камбайны, запраўшчык дадзім і ўбачым. Нам трэба самім тут пераканацца, калі гэта такая эканомія", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт мае намер у наступную ўборачную кампанію асабіста прыехаць і паглядзець на вынікі эксперымента. Ён таксама адзначыў, што з'яўляецца актыўным прыхільнікам развіцця тэхнікі на электрарухавіках, аднак адносна камбайнаў гэта пакуль яшчэ даволі далёкая перспектыва, таму выкарыстанне газу ў якасці паліва магло б стаць добрай альтэрнатывай з эканамічнага пункту гледжання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі