Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2015

Прэтэнзіі да якасці беларускай прадукцыі абсурдныя

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэтэнзіі да якасці беларускай прадукцыі абсурдныя. Такое меркаванне сёння ў час відэабрыфінгу на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра выказаў старшыня Савета дырэктараў Расійска-Беларускай групы кампаній "Еўразійская інжынірынгавая кампанія", генеральны дырэктар "Расбелмаркетынгцэнтра" Аляксандр Альшэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэтэнзіі да беларускіх каўбас, сыроў абсурдныя, падкрэсліў эксперт. "Зразумела, што калі браць устаноўленыя нарматывы ў Расіі, міжнароднай супольнасцю, то прадукту, да якога нельга прыдрацца ні па якой прычыне, у прыродзе не існуе", - сказаў Аляксандр Альшэўскі.

Эксперт лічыць, што некаторыя складанасці з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію цалкам пераадольныя і не маюць доўгатэрміновага характару. "Беларускія тавары з самага пачатку маюць канкурэнтныя перавагі па якасці, працэсе кантролю вытворчасці, сыравіны", - адзначыў эксперт.

Паводле слоў Аляксандра Альшэўскага, было б дзіўна, калі б расійскія кампаніі ніяк не рэагавалі на пашырэнне ўплыву на сваім рынку беларускіх калег. "Адзінае, у чым тут прынцыповы момант, напэўна, не трэба палітызаваць сітуацыю", - упэўнены генеральны дырэктар "Расбелмаркетынгцэнтра". Ён лічыць неабгрунтаванымі выказванні, што "хтосьці ў Расіі бярэцца абмяжоўваць рух беларускіх тавараў на рынак менавіта таму, што яны беларускія". "Гэта не так. У беларускіх таварах зацікаўлены спажыўцы і дзяржорганы. Створаны ўсе магчымыя ўмовы, каб гэты гандаль падтрымліваўся", - падкрэсліў Аляксандр Альшэўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі