27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу рэалізаваны рэкордны аб'ём газасілікатных блокаў для ўнутранага рынку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.
Амаль 63 тыс. куб.м газасілікатных блокаў айчыннай вытворчасці прададзена на ўнутраным рынку па выніках біржавых таргоў, праведзеных на БУТБ. Усяго была заключана 31 здзелка на агульную суму Br7 млн, што стала рэкордным рэзультатам для гэтай групы тавараў.
Таргі праводзіліся ў ходзе супрацоўніцтва БУТБ і Беларускай цэментнай кампаніі (БЦК) з мэтай павышэння эфектыўнасці рэалізацыі складскіх запасаў і забеспячэння прадпрыемстваў будаўнічай галіны неабходнымі матэрыяламі да канца 2025 года.
"У таргах газасілікатнымі блокамі ўдзельнічалі каля 40 акрэдытаваных на біржы будаўнічых арганізацый. У ходзе дзвюх гандлёвых сесій больш за палавіну ўдзельнікаў заключылі здзелкі, выкупіўшы значны аб'ём выстаўленага на продаж тавару. Безумоўна, немалаважную ролю ў дасягненні высокіх паказчыкаў рэалізацыі адыграла гібкая цэнавая палітыка прадаўца - Беларускай цэментнай кампаніі, якая з улікам набліжэння "нізкага сезона" змагла выйсці на таргі з кункурэнтаздольнай прапановай", - пракаменціравалі ў прэс-службе таварнай біржы.
З прычыны таго, што БЦК яшчэ не рэалізавала ўвесь плануемы аб'ём газасілікатных блокаў, біржавыя таргі буйнымі аб'ёмамі гэтай прадукцыі прадоўжацца і на бягучым тыдні. Набыты на біржы тавар будзе адгружаны пакупнікам на працягу лістапада - снежня 2025 года.
Паводле інфармацыі БУТБ, з пачатку года прадстаўнікі беларускага будаўнічага сектара закупілі на біржавых таргах звыш 139 тыс. куб.м газасілікатных блокаў, што ў 2,7 раза больш, чым у студзені - кастрычніку 2024 года.-0-