Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2017

Прапановы Беларусі па павышэнні эфектыўнасці энергасупрацоўніцтва прадстаўлены на форуме ў Нью-Ёрку

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 4 красавіка ў час візіту ў Нью-Ёрк у якасці спецыяльна запрошанага госця прыняў удзел у трэцім форуме "Устойлівая энергетыка для ўсіх", дзе прадставіў прапановы Беларусі па павышэнні эфектыўнасці шматбаковага энергетычнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Валянцін Рыбакоў прадставіў інфармацыю аб намаганнях Беларусі ў энергетычнай сферы і ўдзеле ў міжнародным супрацоўніцтве па гэтай праблематыцы. "Беларускі дыпламат асобна спыніўся на прапановах Беларусі па павышэнні эфектыўнасці шматбаковага энергетычнага супрацоўніцтва з упорам на даступнасць перадавых энергетычных тэхналогій", - адзначылі ў прэс-службе.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што энергетыка набывае ўсё большае значэнне ў кантэксце ажыццяўлення парадку дня ўстойлівага развіцця. Ключавым фактарам у сувязі з гэтым будзе магчымасць аб'яднання намаганняў дзяржаў, дзелавых колаў і іншых удзельнікаў у рабоце па забеспячэнні даступнасці экалагічна апраўданых крыніц энергіі і адпаведных тэхналогій.

Форум арганізаваны міжнароднай няўрадавай арганізацыяй "Устойлівая энергетыка для ўсіх", якая мае штаб-кватэру ў Вене. Арганізацыя выступае ў якасці аб'яднальнай платформы для ўрадаў, дзелавых колаў, фінансістаў, грамадзянскай супольнасці і засяроджвае ўвагу на дасягненні мэты забеспячэння ўстойлівай энергетыкі для ўсіх, што сугучна з 7-й мэтай устойлівага развіцця (даступная і чыстая энергія). У якасці сваёй асноўнай задачы вызначае мабілізацыю інвестыцый для паляпшэння доступу да крыніц энергіі, павышэння энергаэфектыўнасці і павелічэння долі энергіі з аднаўляльных крыніц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі