Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Feb 2020

Прамысловасць, будаўніцтва і сфера АПК - як будуць супрацоўнічаць Беларусь і Архангельская вобласць

Прамысловасць, будаўніцтва і сфера АПК - як будуць супрацоўнічаць Беларусь і Архангельская вобласць

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Архангельская вобласць Расіі падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2020-2022 гады. Падпісанне дакумента адбылося на пасяджэнні рабочай групы, якую ўзначальваюць старшыня "Беллеспаперапрама" Юрый Назараў і губернатар Архангельскай вобласці Ігар Арлоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва па некалькіх напрамках. У галіне прамысловасці і гандлю прадугледжваецца магчымасць паставак беларускай аўтамабільнай, сельскагаспадарчай тэхнікі, лесавозаў, тэхнікі для лесатэхнічных мэт, дарожнай, будаўнічай і пасажырскай тэхнікі (у тым ліку для транспарціроўкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі), запасных частак да іх праз дылерскія цэнтры, а таксама беларускіх ліфтаў.

Плануецца прапрацаваць пытанне ўдзелу беларускіх арганізацый у праектаванні і будаўніцтве жылых, вытворчых, сацыяльных і спартыўных аб'ектаў Архангельскай вобласці, паставак будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў беларускай вытворчасці. Таксама вырашана прапрацаваць напрамкі супрацоўніцтва ў торфаздабыўной галіне, у тым ліку па вытворчасці паліўных тарфяных брыкетаў, прадастаўленні паслуг у галіне праектавання аб'ектаў здабычы і перапрацоўкі торфу ў Архангельскай вобласці, арганізацыі паставак тэхнікі.

На пасяджэнні рабочай групы абмяркоўваліся сумесныя праекты ў сферы праектавання і будаўніцтва школ і сістэм водаачысткі. Ігар Арлоў прапанаваў беларускаму боку накіраваць свае прапановы адносна ўдзелу ў будаўніцтве буйнейшай у Архангельску агульнаадукацыйнай школы на 1,6 тыс. вучняў. Ён таксама адзначыў, што Архангельская вобласць мае вялікую патрэбу ў паслугах па праектаванні аб'ектаў будаўніцтва і беларускія арганізацыі маглі б задаволіць гэты попыт.

Цікавіць Архангельскую вобласць беларускі вопыт у добраўпарадкаванні населеных пунктаў і тэрыторый. Госці высока ацанілі ўзровень добраўпарадкаванасці, дызайнерскага афармлення і парадку ў беларускай сталіцы і хацелі б лепш вывучыць гэты вопыт, каб прымяніць яго ў Архангельску і іншых гарадах рэгіёна.

Супрацоўніцтва двух бакоў у аграпрамысловай сферы будзе садзейнічаць пастаўкам беларускай тэхнікі для нарыхтоўкі кармоў, абсталявання для малочнатаварных комплексаў Архангельскай вобласці (даільнага абсталявання, кормараздатчыкаў, прычэпаў для сельскагаспадарчай тэхнікі). "Абмяркоўваліся таксама пытанні прамых паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў Архангельскую вобласць. Да іх у гэтым рэгіёне вялікая цікавасць. Прадпрыемствы Архангельскай вобласці ў сваю чаргу гатовы наладзіць пастаўкі якаснай марской рыбы ў Беларусь. Таксама ад гасцей паступіла прапанова развіваць супрацоўніцтва ў сферы селекцыйнага насенняводства сельгаскультур, у прыватнасці бульбы", - адзначылі ў прэс-службе.

Вызначаны напрамкі супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, спорту, турызму і сацыяльнага развіцця, у галіне маладзёжнай палітыкі і патрыятычнага выхавання, выставачна-кірмашовай дзейнасці.

Акрамя таго, будзе развівацца супрацоўніцтва паміж муніцыпальнымі ўтварэннямі і ў інфармацыйнай сферы. Яно будзе грунтавацца на рэалізацыі праектаў, накіраваных на развіццё эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж гарадамі-пабрацімамі ў Архангельскай вобласці і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі