Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Sep 2015

Прампрадпрыемствы Беларусі і Індыі плануюць выходзіць на рынкі трэціх краін з агульным брэндам

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прампрадпрыемствы Беларусі і Індыі плануюць выходзіць на рынкі трэціх краін з агульным брэндам. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Корчык.

Ён адзначыў, што на праведзенай міжурадавай камісіі бакі абмяркоўвалі стварэнне ў Індыі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі пры выкарыстанні эканамічных умоў, якія ствараюцца індыйскім бокам. Акрамя гэтага, падпісана пагадненне з трактарным заводам па адкрыцці ў Індыі зборачнай вытворчасці. "Што датычыцца зборачных вытворчасцей, гэта пытанне мы цяпер разглядаем сумесна з індыйскімі партнёрамі. Стаіць задача ў кастрычніку вызначыцца з сумеснымі дзеяннямі па гэтым пытанні, таму што ёсць пэўныя нюансы. Як вядома, Індыя - адзін з сусветных лідараў па вытворчасці трактароў. Гэта краіна сур'ёзна развіваецца ў аўтамабілебудаванні, і мы павінны знайсці сумесную нішу, сумесны прадукт, каб можна было арганізаваць яго менавіта на зборачных вытворчасцях у Індыі", - растлумачыў намеснік міністра.

Разам з тым, паводле яго слоў, разглядаюцца пастаўкі ў трэція краіны - афрыканскія і азіяцкія, дзе Індыя ўжо мае пэўны ўплыў. "Мы гаворым аб новым прадукце ў рэгіёнах тых краін, дзе Беларусь пакуль адсутнічае, а індыйскі бок мае пэўныя поспехі. Туды мы плануем выходзіць з сумесным брэндам, прадуктам, каб такім чынам далей развіваць нашу геаграфію экспарту. У гэтым пытанні мы не павінны стаяць на месцы, трэба максімальна аператыўна адпрацаваць з партнёрамі ўмовы вядзення бізнесу, вызначыцца па той прадукцыі, якую будзем сумесна збіраць, а таксама з тэхналогіямі, умовамі стварэння сумесных прадпрыемстваў. Усе гэтыя работы павінны завяршыць не пазней за першае паўгоддзе наступнага года", - праінфармаваў Дзмітрый Корчык.

Ён таксама паведаміў, што актыўна супрацоўнічае з індыйскімі партнёрамі БелАЗ, да канца года плануецца стварыць сэрвісны цэнтр, што дасць магчымасць нарасціць аб'ём паставак кар'ернай тэхнікі. "Гэта складаная тэхніка, без якаснага сэрвіснага абслугоўвання ў гэтым рэгіёне яе прадаваць было б вельмі складана", - растлумачыў намеснік міністра.

У цэлым ён звярнуў увагу, што Індыя, як Кітай і Пакістан, - сур'ёзны рынак для Беларусі. У тым ліку Беларусь плануе ўдзельнічаць у праграме "Рабі ў Індыі" (Мake in India). "Гэта праграма - асноўны крок індыйскага ўрада па прыцягненні інвестараў, развіцці прамысловага комплексу і іншых галін. Індыя стварыла такую праграму, каб туды прыходзілі і стваралі рабочыя месцы. Гэта краіна не хоча імпартаваць, яна хоча вырабляць. Гэта добрая прапанова для нас", - перакананы Дзмітрый Корчык.

Паводле яго слоў, праграма "Рабі ў Індыі" прадугледжвае стварэнне для замежных прадпрыемстваў больш прывабных умоў - мытных, падатковых, транспартных, кадравых. У ёй могуць удзельнічаць такія прамысловыя прадпрыемствы, як ААТ "МТЗ", ААТ "БелАЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "Гомсельмаш".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі