Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2017

Практычныя магчымасці вядзення бізнесу ў Беларусі абмеркаваны на форуме ў Італіі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Турыне адбыўся Беларуска-італьянскі дзелавы рэгіянальны форум, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Італіі.

"У зацікаўленай дыскусіі, сканцэнтраванай на практычных магчымасцях вядзення бізнесу ў нашай краіне і беларуска-італьянскай кааперацыі, прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў вядучых кампаній П'емонта, італьянскіх банкаў і фінансавых структур", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.

Праграма дзелавога візіту беларускай дэлегацыі ў П'емонт уключыла ў сябе таксама пашыраныя перагаворы з намеснікам прэзідэнта рэгіёна па вытворчай дзейнасці, эканоміцы і інавацыях Дж.Дэ Санціс, з кіраўніцтвам Асацыяцыі малых прадпрыемстваў і рамеснікаў, генеральным сакратаром Гандлёва-прамысловай палаты Турына Гуіда Балата, прэзідэнтам Дарыа Галіна і членамі кіруючага савета рэгіянальнага Саюза прамыслоўцаў. Абмеркаваны пытанні інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва Беларусі з П'емонтам у розных сферах з акцэнтам на існуючыя магчымасці развіцця эканамічнай кааперацыі паміж буйнымі і малымі прадпрыемствамі бакоў. Канстатавана ўзрастанне ўзаемнага інтарэсу, адзначаны палепшаны клімат для актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.

У час кантактна-кааперацыйнай біржы на палях форуму прайшлі сустрэчы з італьянскімі бізнесменамі і фінансістамі.

Мерапрыемства арганізавана пасольствам Беларусі ў Італіі ва ўзаемадзеянні з Саюзам прамыслоўцаў рэгіёна П'емонт. Беларускую дэлегацыю, у якую ўвайшоў пасол Аляксандр Гур'янаў, прадстаўнікі бізнесу, афіцыйных колаў і кансалтынгавых кампаній, узначаліў намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін.

П'емонт - адзін з лідзіруючых італьянскіх рэгіёнаў па тэрыторыі і насельніцтве, другі па аб'ёмах ВУП і экспарце, уваходзіць у пяцёрку эканамічна развітых абласцей Італіі з ВУП на душу насельніцтва каля 30 тыс. еўра. Тут размешчаны такія гіганты сусветнай прамысловасці, як канцэрн "Фіят - Крайслер Аўтамабайлз", аэракасмічны канцэрн "Аленія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі