У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2015

Прадстаўнікі вядучых французскіх кампаній наведаюць Беларусь 23-28 красавіка

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Францыі арганізавала візіт шэрага французскіх кампаній у Беларусь 23-28 красавіка для правядзення сустрэч па пытаннях гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве.

Мінск наведаюць прадстаўнікі кіраўніцтва такіх транснацыянальных карпарацый, як Sanofi, Vinci, Accor, Leroy Merlin, вядучай інжынірынгавай кампаніі Cifal, будаўнічай кампаніі Sarl Perez, кінапрадзюсарскай кампаніі B Tween production. Агульны гадавы абарот гэтых кампаній складае каля 100 млрд еўра", - расказалі ў пасольстве.

Плануецца, што прадстаўнікі французскага бізнесу правядуць сустрэчы і перагаворы ў Савеце Міністраў Беларусі, міністэрствах транспарту, аховы здароўя, культуры, а таксама Мінгарвыканкаме па пытаннях супрацоўніцтва ў сферах будаўніцтва, транспарту, аховы здароўя, фармацэўтыкі і кінавытворчасці.

Візіт французскіх кампаній у Беларусь праходзіць у развіццё перагавораў і дамоўленасцей, дасягнутых у рамках Беларуска-французскага бізнес-форуму, які адбыўся 12-13 лютага 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску