Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2015

Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Ірана маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва

2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі наведваюць Іран з мэтай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Паездка ў Іран беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам старшыні БелГПП Аляксандрам Нахаенкам пачалася 2 сакавіка. У гэты ж дзень ён правёў сустрэчу з прэзідэнтам Палаты па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі Ірана і прыняў удзел у бізнес-форуме "Іран-Беларусь", арганізаваным пад эгідай ГПП Ірана.

Перад удзельнікамі бізнес-форуму выступілі віцэ-прэзідэнт ГПП Ірана Алі Акбар Фаразі, першы намеснік старшыні БелГПП і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Іране Віктар Рыбак. Пасля бізнес-форуму адбылася кантактна-кааперацыйная біржа паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

Як плануецца, 3-4 сакавіка адбудуцца перагаворы з кіраўніцтвам асацыяцый металургічнай і харчовай галін прамысловасці Ірана. Беларуская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у мерапрыемствах, намечаных у ходзе міжурадавага пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі