Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2015

Прадстаўнічая бізнес-дэлегацыя з Японіі наведае Беларусь у ліпені

10 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прадстаўнічая бізнес-дэлегацыя з Японіі наведае Беларусь у ліпені. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута сёння ў Маскве на праведзенай у пасольстве Беларусі ў Расіі сумеснай прэзентацыі прамысловага, тэхналагічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі і Японіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі буйных беларускіх прадпрыемстваў - МАЗ, БелАЗ, "БАТЭ", МТЗ, "Гарызонт", "Віцязь", "Гомсельмаш", а таксама больш як 30 прадстаўнікоў вядучых японскіх кампаній, у тым ліку Japan Tobacco International, "Марубені Карпарэйшн", "Міцубісі Карпарэйшн", "Панасонік Рус", карпарацыі JGC.

"Тое, што мы сёння сабраліся тут, адлюстроўвае наша агульнае разуменне наяўнасці вялікага нявыкарыстанага пакуль патэнцыялу эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі, што магло б паслужыць інтарэсам і Беларусі, і Японіі", - сказаў на прэзентацыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка.

Паводле яго даных, у 2014 годзе тавараабарот Беларусі і Японіі склаў $244 млн, з якіх толькі $12 млн прыпала на беларускі экспарт. Доля Японіі ў валавым паступленні прамых замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі ў 2014 годзе склала каля 0,01 працэнта, у той час як доля невялікіх еўрапейскіх краін, якія не супастаўныя з Японіяй па маштабах, у гэтым паказчыку склала, напрыклад, для Нідэрландаў - 13 працэнтаў, Кіпра - 6,2 працэнта, Аўстрыі - 3,5 працэнта.

"Між тым сёння ўдзел вытворцаў Беларусі і Японіі ў прамысловай кааперацыі, размяшчэнне новых вытворчасцей у Беларусі стварае магчымасць для свабоднага выхаду на шырокі рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, - сказаў пасол. - Акрамя таго, Беларусь знаходзіцца геаграфічна блізка ад іншага, яшчэ больш ёмістага рынка - Еўрапейскага саюза".

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што апошнія гады ў Беларусі зроблена шмат для паляпшэння інвестыцыйнага клімату, і гэта работа не засталася незаўважанай міжнароднымі экспертамі і арганізацыямі.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Расіі Цікахіта Харада акцэнтаваў увагу на тым, што інтарэс японскіх кампаній да Беларусі стаў узрастаць на фоне змяненняў міжнароднай сітуацыі і стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, членам якога з'яўляецца Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі