Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Jan 2018

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-лістападзе 2017 года павялічылі экспарт на 42,4 працэнта

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" у студзені - лістападзе 2017 года павялічылі экспарт на 42,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Навіцкая.

На замежныя рынкі пастаўлена прадукцыі на $384,3 млн. Рост экспартных паставак дасягнуты па ўсіх таварных пазіцыях прадукцыі дрэваапрацоўкі. Так, драўняна-стружкавых пліт на знешніх рынках рэалізавана на 63,1 працэнта больш, драўняна-валакністых пліт - на 84,7 працэнта, фанеры - на 72,3 працэнта, мэблі - на 24,3 працэнта больш. Павялічаны і аб'ёмы экспартных паставак паліўнай драўніны, піламатэрыялаў, запалак, дзвярэй, вокнаў, тары, іншых драўляных вырабаў, а таксама паперы, кардону і вырабаў з іх.

Што датычыцца рынкаў збыту, то ў 2017 годзе прадпрыемствы канцэрна дзякуючы інтэнсіўнай прапрацоўцы і актывізацыі перагаворных працэсаў з патэнцыяльнымі партнёрамі змаглі нарасціць пастаўкі па ўсёй геаграфіі знешніх рынкаў. У краіны СНД адгрузкі выраслі на 36,9 працэнта (да $211,6 млн), у далёкае замежжа - на 49,9 працэнта (да $172,6 млн). Сярод краін далёкага замежжа найбольшую ўдзельную вагу займаюць пастаўкі ў дзяржавы Еўрапейскага саюза. За 11 месяцаў 2017 года ў ЕС рэалізавана прадукцыі на 55,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года (аб'ём паставак склаў $157,4 млн - больш за 90 працэнтаў аб'ёму экспарту ў далёкае замежжа). З краін СНД найбольшыя аб'ёмы пастаўлены ў Расію (на $136,2 млн), з краін далёкага замежжа - у Польшчу (на $74,2 млн). Усяго геаграфія экспарту прадпрыемстваў канцэрна ў 2017 годзе ахоплівала 61 краіну. Сярод новых рынкаў можна абазначыць такія краіны, як Ліван, Сірыя, Іарданія, Багамскія астравы, Бразілія і іншыя.

Прадпрыемствы канцэрна ў 2017 годзе замацавалі свой статус экспартна арыентаваных вытворцаў. З агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі 66,5 працэнта рэалізавана на знешніх рынках. За 11 месяцаў 2017 года гэта доля вырасла на 6,6 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі