Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2010

Польшча зацікаўлена ў паскарэнні працэсу ўступлення Беларусі ў СГА

9 чэрвеня, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Польшча зацікаўлена ў паскарэнні працэсу ўступлення Беларусі ў СГА. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Польшчы Іаанна Стшэлец-Лабадзінская сёння на 14-м беларуска-польскім эканамічным форуме "Добрасуседства-2010", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выказваемся за павелічэнне дынамікі працэсу далучэння Беларусі да СГА", - сказала Іаанна Стшэлец-Лабадзінская. Польшча таксама зацікаўлена ў вядзенні канструктыўнага дыялога паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пры гэтым польскі бок гатовы прапанаваць Беларусі дапамогу, у тым ліку экспертную, у вырашэнні шэрага пытанняў.

Як адзначыла намеснік міністра эканомікі Польшчы, цяпер усё больш польскіх арганізацый праяўляюць цікавасць да інвестыцый у Беларусь. Польскі бок лічыць, што сёння не пратэкцыянізм, а развіццё эканамічных адносін і лібералізацыя супрацоўніцтва павінны служыць асноўным прыярытэтам у развіцці адносін дзвюх краін. Паводле яе слоў, неабходна ідэнтыфікаваць існуючыя паміж Беларуссю і Польшчай гандлёва-эканамічныя бар'еры і ліквідаваць іх у працэсе дыялога з бізнесменамі.

У мінулым годзе ў сувязі з крызісам тавараабарот паміж дзвюма краінамі крыху знізіўся, але па выніках першага квартала бягучага года назіраецца ажыўленне ў гандлі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі