Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Sep 2015

Петрышэнка: Значных праблемных момантаў у гандлі Беларусі з Расіяй няма

17 верасня, Сочы /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Значных праблемных момантаў у гандлі Беларусі з Расіяй няма. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў РФ Ігар Петрышэнка, які прымае ўдзел II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што праходзіць у Сочы.

"Зразумела, ёсць пэўныя моманты, якія неабходна абмяркоўваць, з улікам таго, што сусветны рынак па шэрагу параметраў дае адмоўныя вынікі, - сказаў пасол. - Ёсць шэраг момантаў, што звязаны з імпартазамяшчальнымі падыходамі ў Расійскай Федэрацыі. Але значных праблемных момантаў няма. Мы зыходзім з таго, што ўсе гэтыя пытанні павінны абмяркоўвацца за сталом перагавораў, павінны прымацца адпаведныя рашэнні і стварацца належныя камфортныя ўмовы для нашых прадпрыемстваў, кампаній, каб яны не адчувалі сябе ўшчэмленымі на рынку Саюзнай дзяржавы. У гэтым настрой беларускага боку, аналагічны настрой і з боку Расіі. Мы можам, мы хочам, і мы вырашым усе тыя моманты, якія ўзнікаюць".

Дыпламат адзначыў, што на беларуска-расійскай прамысловай экспазіцыі, якая адкрылася ў час Форуму, у кожным узоры, як расійскай, так і беларускай тэхнікі ёсць сумесны складнік. Напрыклад, у лінейцы беларускіх трактароў 30-45 працэнтаў расійскіх складнікаў. "Гэта сведчыць аб тым, што мы ў цесным кааперацыйным супрацоўніцтве вырабляем сумесны прадукт і павінны разам прасоўваць яго не толькі на сваіх рынках і рынку ЕАЭС, але і падтрымліваць нашых вытворцаў на рынках трэціх краін: гэта і экспартная падтрымка, і адпаведнае сэрвіснае абслугоўванне, і фінансавыя элементы, і лагістыка. Каб мы пазіцыянавалі наш прадукт - Саюзнай дзяржавы - на знешніх рынках", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

У Беларусі наладжаны вельмі цесныя кантакты з усімі расійскімі рэгіёнамі. "Мы падпісваем, у тым ліку і на Форуме, не проста пратаколы аб намерах, а канкрэтныя праграмы дзеянняў, якія ахопліваюць усе сферы, - адзначыў пасол. - Мы разлічваем, што кантакты на Форуме дадуць магчымасць яшчэ больш узняць узровень супрацоўніцтва".

II Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Сочы 17-18 верасня. Асноўная яго тэма - прамысловая палітыка Саюзнай дзяржавы. У пленарным пасяджэнні Форуму плануецца ўдзел больш як 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, рэгіёнаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі