24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. IX Міжнародная спецыялізаваная канферэнцыя "Рознічныя банкаўскія паслугі: тэндэнцыі і перспектывы" пройдзе 27 лістапада ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "Белаграпрамбанк".
З дакладамі выступяць прадстаўнікі Нацыянальнага банка, беларускіх, украінскіх і расійскіх камбанкаў і кампаній. Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі банкаўскай супольнасці, страхавых, рэкламных, IT-кампаній.
Эксперты разгледзяць перспектывы развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах у Беларусі, рэаліі і тэндэнцыі рынку грашовых пераводаў Украіны і іншыя пытанні.
Міжнародная канферэнцыя "Рознічныя банкаўскія паслугі: тэндэнцыі і перспектывы" праводзіцца штогод пад эгідай Белаграпрамбанка. Форум арганізуецца для абмену вопытам у развіцці рознічнага банкаўскага бізнесу, абмеркавання праблемных пытанняў і стратэгіі развіцця гэтага напрамку сярод прадстаўнікоў банкаўскай супольнасці і экспертаў з сумежных галін, адзначылі ў банке.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|