Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2015

Перспектывы прамкааперацыі Беларусі і Германіі абмяркоўваюцца на пасяджэнні савета "Беларусь-Саксонія"

1 ліпеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Перспектывы прамысловай кааперацыі Беларусі і Германіі абмяркоўваюцца на пасяджэнні дзелавога савета "Беларусь-Саксонія", якое праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, Германія заўсёды была важнейшым партнёрам для Беларусі: "Для нас гэта краіна нумар 1 у Еўрапейскім саюзе з пункту гледжання інавацый, тэхналогій, прыцягнення фінансавых рэсурсаў. Ёсць пэўныя абставіны, якія стрымліваюць супрацоўніцтва, тым не менш, Германія застаецца для нас ключавым партнёрам".

Паводле яго слоў, у парадку дня пасяджэння - пытанні прамысловай кааперацыі, эканамічнага супрацоўніцтва беларускіх і нямецкіх прадпрыемстваў, фінансаванне сумесных праектаў. Удзельнікі пасяджэння правядуць двухбаковыя перагаворы аб супрацоўніцтве ў сферах машынабудавання і вытворчасці прамысловага абсталявання.

"Германія валодае тэхналагічным патэнцыялам і фінансавымі рэсурсамі, а мы, маючы добрую прамысловую інфраструктуру і цудоўныя магчымасці для работы на вялікім еўразійскім рынку, з'яўляемся важным і каштоўным партнёрам для нямецкага боку", - канстатаваў Уладзімір Улаховіч. Ён таксама расказаў, што 22 кастрычніка адбудзецца чарговы Дзень беларускай эканомікі ў Берліне. "Мерапрыемства пройдзе ў Доме нямецкай эканомікі, у самай прэстыжнай зале. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што мы знаходзім узаемаразуменне, працуем на рэгулярнай аснове і спадзяёмся, што вынікі будуць вельмі сур'ёзнымі", - рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.

Пагадненне аб стварэнні Дзелавога савета "Беларусь-Саксонія" было падпісана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Лейпцыга 7 снежня 2009 года ў мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Дзелавы савет з'яўляецца каардынацыйным і кансультатыўным органам, мэта дзейнасці якога - павышэнне эфектыўнасці дзелавых сувязей паміж арганізацыямі і аб'яднаннямі Беларусі і Германіі, перш за ўсё ў сферах прамысловасці, энергетыкі, машынабудавання, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі