Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліп 2018

Першы мільён тон збожжа сабраны ў Беларусі

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы мільён тон збожжа новага ўраджаю сабраны ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 25 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з тэрыторыі 367,8 тыс. га, што складае 17,2 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 1 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29,2 ц/га. У бягучым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017 годзе па стане на 25 ліпеня аграрыі сабралі 200,6 тыс. т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 48,6 працэнта ад плана (163,5 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 28,7 працэнта плошчаў (94,4 тыс. га), Гомельскай - 13,9 працэнта (45,9 тыс. га), Мінскай - 11,5 працэнта (56,3 тыс. га). У Віцебскай і Магілёўскай абласцях уборка збожжа толькі пачынаецца, там убрана 1,94 працэнта плошчаў (6,39 тыс. га) і 0,36 працэнта (1,17 тыс. га) адпаведна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі