10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў больш як 39 млрд кВт∙гадз электраэнергіі, паведамілі БЕЛТА на атамнай станцыі.
Пяць гадоў таму, 10 чэрвеня 2021 года, прыёмачная камісія падпісала акт прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю энергаблока нумар 1 Беларускай АЭС.
"З моманту першага ўключэння ў аб'яднаную энергетычную сістэму Беларусі 3 лістапада 2020 года энергаблок выпрацаваў больш за 39 млрд кВт∙гадз электраэнергіі і поўнасцю пацвердзіў праектныя характарыстыкі ў галіне бяспекі і эфектыўнасці. За час работы на энергаблоку завершаны чатыры паліўныя кампаніі і, у адпаведнасці з рэгламентам, праведзены чатыры планава-папераджальныя рамонты", - расказалі на станцыі.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення павышанай бяспекі. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.