Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліс 2016

Першы ў Беларусі эталонны энергаэфектыўны дом увядуць у эксплуатацыю ў снежні

9 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Першы ў Беларусі эталонны энергаэфектыўны дом увядуць у эксплуатацыю ў снежні бягучага года. Аб гэтым паведаміў першы намеснік дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Акушка сёння на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Пры падтрымцы Еўрасаюза і ПРААН рэалізуецца праект па будаўніцтве ў Беларусі трох дамоў - эталонных у плане энергаэфектыўнасці - у Гродне, Мінску і Магілёве. Дом у Магілёве плануецца здаць у эксплуатацыю ў снежні бягучага года", - сказаў Віктар Акушка.

Агульны аб'ём фінансавання складае $4,5 млн. Гэтыя сродкі накіроўваюцца на ўкараненне новых тэхналогій у дамах і навучанне насельніцтва. Будаўнічыя арганізацыі рэспублікі ўзводзяць дамы за ўласныя сродкі.

У кожным доме будзе прымяняцца свая метадалогія эканоміі, удакладніў Віктар Акушка. Прадугледжваецца дасягнуць мінімальнага спажывання энергарэсурсаў - каля 30 квт/гадз на 1 кв.м. Для параўнання: у стандартных дамах спажыванне дасягае 200 квт/гадз на 1 кв.м.

"Пры будаўніцтве такіх дамоў прымяняюцца матэрыялы, што вырабляюцца ў будаўнічай галіне краіны. Менавіта інжынерныя рашэнні дадуць магчымасць атрымаць значны эканамічны эфект", - падкрэсліў першы намеснік дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Начальнік аддзела арганізацыйна-прававой работы і ўзаемадзеяння са СМІ Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віталь Крэцкі ўдакладніў, што насельніцтва пры куплі кватэр будзе плаціць толькі за саму канструкцыю дома. "Новыя тэхналогіі прадастаўляюцца жыльцам бясплатна", - сказаў прадстаўнік дэпартамента. Ён таксама дадаў, што пасля засялення для жыльцоў будзе праведзена інфармацыйна-растлумачальная работа па пытаннях эксплуатацыі новага абсталявання.

11 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі