Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Mar 2016

Парк высокіх тэхналогій у 2015 годзе павялічыў экспарт на 21 працэнт

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парк высокіх тэхналогій у 2015-м у параўнанні з папярэднім годам павялічыў экспарт на 21 працэнт да $705,6 млн, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці парка склала 91,5 працэнта (у 2006 годзе гэты паказчык быў 46 працэнтаў). У тройку буйнейшых экспарцёраў па выніках года ўвайшлі ЗТАА "ЭПАМ Сістэмз", СТАА"Гейм Стрым" і замежнае прадпрыемства "АйБіЭй АйЦіПарк". Пры гэтым рэзідэнты ПВТ кампенсавалі страты ад спаду продажаў у Расіі за кошт рынкаў ЗША, Вялікабрытаніі, Рэспублікі Карэя, Швейцарыі.

Аб'ём вытворчасці камп'ютарных праграм у 2015 годзе павялічыўся ў 1,8 раза і склаў Br12,58 трлн, забяспечыўшы гадавы тэмп росту з улікам змянення курса долара і дэфлятара ВУП на ўзроўні 119 працэнтаў.

У топ-10 імпарцёраў паслуг ПВТ увайшлі ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Германія, Фінляндыя, Ірландыя, Нідэрланды, Швейцарыя, Ізраіль, Рэспубліка Карэя. На працягу мінулага года кампаніі-рэзідэнты ўпершыню выйшлі на рынкі 6 краін: ПАР, Партугаліі, Харватыі, Сербіі, Узбекістана, Кыргызстана. У цэлым распрацаванае ў ПВТ праграмнае забеспячэнне ў 2015 годзе пастаўлялася заказчыкам з 61 краіны, пры гэтым 46,7 працэнта экспарту прыпадала на краіны Заходняй Еўропы, 40,2 працэнта - на ЗША, 10,7 працэнта - на краіны СНД.

Паводле даных Валерыя Цапкалы, цяпер у ПВТ працуюць крыху больш як 24 тыс. чалавек, у 2015 годзе было створана 3 тыс. рабочых месц.

Цяпер у Парку высокіх тэхналогій 152 рэзідэнты: 62 кампаніі заснаваны беларускімі інвестарамі, 54 кампаніі - замежнымі інвестарамі і 36 з'яўляюцца сумеснымі камерцыйнымі арганізацыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі