3 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Урад Беларусі і Паўночны інвестыцыйны банк падпісалі дакумент, у адпаведнасці з якім у перспектыве гэта фінансавая ўстанова пачне працаваць на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дыпламат падкрэсліў, што "Паўночны інвестыцыйны банк дастаткова хутка пачне працаваць у Беларусі". Паводле яго слоў, ёсць планы па ўдзелу гэтай фінансавай структуры ў праектах па экалогіі. Стэфан Эрыксан адзначыў, што Паўночны інвестыцыйны банк даўно працуе ў Расіі і краінах Балтыі.
Паўночны інвестыцыйны банк, ён жа Інвестыцыйны банк краін Паўночнай Еўропы (ІБПЕ), (Nordic Investment Bank - NIB) - шматбаковы банк развіцця, членамі якога з'яўляюцца краіны Скандынавіі і Балтыі. Банк фінансуе праекты, якія ўяўляюць цікавасць для краін-членаў як у Паўночнай Еўропе (інвестыцыі ў інфраструктуру, экалогію, адукацыю), так і за яе межамі (садзейнічанне фірмам-партнёрам кампаній з краін Паўночнай Еўропы). ІБПЕ прадастаўляе крэдыты на тэрмін да 20 гадоў у аб'ёме да 50 працэнтаў ад кошту праекта.-0-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|