Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2015

Омская вобласць разлічвае на супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы вытворчасці сельгастэхнікі і транспарту

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Омская вобласць разлічвае на супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы вытворчасці сельгастэхнікі і транспарту. Аб гэтым паведаміла дырэктар дэпартамента гарадской эканамічнай палітыкі Адміністрацыі горада Омска Гульнар Айтхожына сёння на Міжнародным форуме дзелавых колаў гандлёва-прамысловых палат Омскай вобласці Расіі, Казахстана і Літвы, які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Омская вобласць гатова супрацоўнічаць з Беларуссю ў розных галінах. Найбольшую цікавасць для Омска ўяўляе сфера вытворчасці транспарту. У складзе нашай дэлегацыі ёсць прадстаўнікі вытворцаў сельгастэхнікі, якіх цікавяць магчымасці супрацоўніцтва з беларускімі калегамі. Яшчэ адна сфера інтарэсаў - фармацэўтыка і вытворчасць медыцынскага абсталявання. Спадзяюся, сустрэча сёння будзе плённай", - адзначыла Гульнар Айтхожына.

Акрамя таго, дзелавыя колы Омскай вобласці зацікаўлены ў супрацоўніцтве па іншых напрамках, сярод якіх станкабудаванне, вытворчасць і пастаўка зборных дамоў з клеенага бруса, распрацоўка і выраб электратэхнічнай прадукцыі для нафтагазавай галіны, распрацоўка і вытворчасць тэхнікі для чыгуначнага транспарту, вытворчасць абсталявання для эканоміі вады, электрычнасці, цяпла, вытворчасць і продаж макаронных вырабаў і круп і г.д. "Мы гатовы да стварэння сумесных вытворчасцей як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Омскай вобласці. Мы зацікаўлены ў любых канструктыўных сувязях", - сказала Гульнар Айтхожына.

Акрамя ўстанаўлення дзелавых кантактаў дэлегацыя Омскай вобласці разлічвае на ўмацаванне культурных сувязей. "У складзе дэлегацыі ёсць прадстаўнікі культурнай сферы, якія запланавалі канцэртную праграму. Акрамя таго, мы прывезлі з сабой выстаўку дзіцячых малюнкаў, якая стане падарункам мінчанам ад юных жыхароў Омска", - дадала Гульнар Айтхожына. Омская вобласць таксама гатова прапанаваць Беларусі супрацоўніцтва ў арганізацыі сумесных спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку для моладзі.

У сваю чаргу генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Федарчук адзначыў, што Беларусі і Омскай вобласці неабходна больш актыўна нарошчваць тавараабарот. "Сёння на сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі больш як 40 беларускіх кампаній, лічу, што запланаваная кантактна-кааперацыйная біржа паміж дзелавымі коламі павінна прайсці на высокім узроўні", - сказаў Аляксандр Федарчук.

У студзені-сакавіку бягучага года тавараабарот паміж Беларуссю і Омскай вобласцю склаў $14,9 млн, у тым ліку экспарт з Беларусі - $6,8 млн, імпарт - $8,1 млн. Аснову экспарту з Беларусі у Омскую вобласць складаюць дрот з чорных металаў, фарбы і лакі, звадкаваны газ, газавыя пліты, машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур, машыны і ўстройствы для пад'ёму, перамяшчэння, пагрузкі і разгрузкі, цукар. З Омскай вобласці ў Беларусь імпартуюцца простыя эфіры, вуглярод, сінтэтычны каўчук, шыны, кетоны і хіноны і іх вытворныя.

Візіт дэлегацыі Омскай вобласці ў Беларусь прадоўжыцца па 15 мая. Акрамя Мінска прадстаўнікі дзелавых колаў плануюць наведаць Магілёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі