13 сакавіка, Дрыбінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць перад аграрыямі задачу ў гэтым годзе сабраць ураджай большы, чым нават у даволі паспяховым 2025-м. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка дзяржавы спыталі, якім, на яго думку, будзе ўраджай сельгаскультур у 2026 годзе з улікам асобых умоў надвор'я - снежнай халоднай зімы і сонечнай ранняй вясны.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў мінулым годзе ў краіне атрыманы нядрэнны ўраджай збожжавых і іншых культур. Таму ў наступныя гады пры ацэнцы работы аграрыяў і ўзроўню ўраджаю трэба адштурхоўвацца ад высокай базы 2025 года.
"У мінулым годзе атрымалі па краіне 11,1 млн т (збожжавых. - Заўвага БЕЛТА). Гэта вельмі высокі ўраджай у апошнія гады. І я ім (адказным за развіццё аграрнага сектара службовым асобам. - Заўвага БЕЛТА) сказаў: ніжэй нельга, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - І да гэтага года будзем прырастаць. Задача такая".