6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у форуме "Дзелавая сустрэча па супрацоўніцтве прадпрыемстваў правінцыі Ляанін з Рэспублікай Беларусь", які адбыўся ў горадзе Шэньян кітайскай правінцыі Ляанін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Прадстаўнікі пасольства выступілі з дакладамі для кіраўніцтва больш як 50 кітайскіх кампаній, у якіх падрабязна асвятлілі інвестыцыйны клімат у нашай краіне, актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Беларусі.
Па выніках форуму прайшлі двухбаковыя перагаворы і адбылося абмеркаванне далейшых перспектыў рэалізацыі сумесных праектаў і выкарыстання новых форм узаемадзеяння.


Фота пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
Беларускія дыпламаты наведалі гэту правінцыю ў мэтах развіцця беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага і прамысловага супрацоўніцтва. Яны правялі перагаворы з кіраўніцтвам буйнейшых кампаній правінцыі ў галінах упакоўкі, лагістыкі, капітальнага будаўніцтва, а таксама цяжкага машынабудавання.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі магчымасці рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, стварэння сумесных прадпрыемстваў і іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Па выніках сустрэч бакі дамовіліся аб далейшым паглыбленні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама аб больш актыўным абмене дэлегацыямі профільных ведамстваў і дзелавых колаў.