Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Снж 2015

Інвестпартфель Сусветнага банка ў Беларусі можа быць павялічаны

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестпартфель Сусветнага банка (СБ) у Беларусі можа быць павялічаны. Адпаведныя дамоўленасці абмяркоўваліся ў час сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У час сустрэчы падведзены вынікі рэалізацыі ў 2015 годзе праектаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту, якія ажыццяўляюцца пры фінансавай падтрымцы Сусветнага банка, абмеркаваны пытанні, што патрабуюць аператыўнага вырашэння для захавання дасягнутай дынамікі выканання работ на аб'ектах.

Ян Чул Кім адзначыў значны прагрэс у асваенні выдзеленых Сусветным банкам сродкаў і высока ацаніў узровень работы ўрада і дзяржаўных органаў пры рэалізацыі праектаў, што ў далейшым станоўча паўплывае на прыняцце рашэнняў аб павелічэнні інвестыцыйнага партфеля Сусветнага банка ў Беларусі.

Таксама кіраўнік прадстаўніцтва адзначыў высокі прафесійны ўзровень беларускіх дарожна-будаўнічых арганізацый і еўрапейскую якасць выконваемых імі работ і прапанаваў разгледзець магчымасць удзелу айчынных арганізацый у рэалізацыі фінансуемых Сусветным банкам праектаў па мадэрнізацыі дарожна-транспартнай інфраструктуры ва Украіне.

Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, у тым ліку магчымасці рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі мытных пунктаў пропуску, будаўніцтве станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза і ачысткі пітной вады, развіцці патэнцыялу выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў (у тым ліку аднаўляльных крыніц) з пераводам камунальных кацельняў на мясцовыя віды паліва.

Акрамя таго, Анатоль Калінін прапанаваў Ян Чул Кіму і экспертам Сусветнага банка зрабіць у студзені 2016 года рабочую паездку ў Ліду для абмеркавання пытанняў фінансавання СБ будаўніцтва вытворчасцей па перапрацоўцы камунальных адходаў з атрыманнем RDF-паліва.

Анатоль Калінін падзякаваў Ян Чул Кіму за яго актыўную пазіцыю ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю, істотную дапамогу, якую аказвае Сусветны банк у развіцці інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння населеных пунктаў рэспублікі.

Па выніках сустрэчы намеснік прэм'ер-міністра даручыў Мінжылкамгасу і Мінтрансу прыняць меры па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей і забяспечыць пастаяннае практычнае ўзаемадзеянне з экспертамі банка пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі