14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт з капіталам з КНР, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе парка.
ТАА "Бел Ланцянь Тэхноладжы Ланцужкі паставак" (КНР) створыць на тэрыторыі парка шматфункцыянальны комплекс з выкарыстаннем самых перадавых тэхналогій у галіне комплекснай лагістыкі, які будзе адпавядаць класу А+.
Плануецца, што новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе ажыццяўляць шырокі спектр лагістычных паслуг, у тым ліку абслугоўваць складскія патрэбнасці кітайскіх электратэхнічных прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.