Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2026

Новы гістарычны максімум. Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $16,4 млрд

Новы гістарычны максімум. Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $16,4 млрд
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за люты на $665,4 млн і на 1 сакавіка 2026 года склалі $16,4 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 сакавіка склаў $5,9171 млрд, павялічыўшыся за люты на $275,8 млн, аб'ём манетарнага золата - $9,0356 млрд, павялічыўшыся на $406,7 млн.

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі