Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2018

Нігерыя зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне машынабудавання

Нігерыя зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне машынабудавання

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нігерыя зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне машынабудавання, паведаміў сёння журналістам першы сакратар пасольства Нігерыі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Дэсманд Нвосу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта як мінімум трэці мой візіт у Беларусь. Мы наведалі выстаўку "Белагра", правялі перагаворы з Мінскім трактарным заводам. Сёння мая мэта - сустрэцца з беларускім бізнесам і знайсці агульныя падыходы. Нас цікавіць сфера машынабудавання. Мы маем намер прадоўжыць перагаворы з МТЗ. Нігерыйская кампанія падпісала ўжо з гэтым беларускім прадпрыемствам мемарандум аб супрацоўніцтве. Мэта гэтага мемарандума - стварэнне зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў на тэрыторыі Нігерыі", - сказаў Дэсманд Нвосу.

У Мінску праходзіць сустрэча кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў з гандлёвымі саветнікамі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да Дня гандлёвага саветніка, які штогод арганізуе Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Праграма ўключае пленарную частку з прэзентацыяй эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялаў краіны, перагаворы прадстаўнікоў беларускага бізнесу і гандлёвых саветнікаў з дыпламатычных місій, якія знаходзяцца ў Беларусі, а таксама ў Расіі і акрэдытаваных у Беларусі па сумяшчальніцтве. У фармаце B2D будуць абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння па пашырэнні экспарту, праблемныя пытанні збыту беларускай прадукцыі. Запланавана і наведванне СЗАТ "БЕЛДЖЫ", дзе дыпламаты азнаёмяцца з работай першага ў Беларусі завода поўнага цыкла па вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі