Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліп 2017

Нежынскі ГАК будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе

25 ліпеня, Любань /Кар. БЕЛТА/. Нежынскі горна-абагачальны камбінат будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам галоўны спецыяліст па капітальных вырабатках ЗТАА "Славкалій" Ігар Парадзін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Будаўніцтва Нежынскага ГАК завершыцца ў 2020 годзе. Увод у эксплуатацыю камбіната патрабуе будаўніцтва неабходнай інфраструктуры, на гэта спатрэбіцца каля двух гадоў. Плануецца ўзвесці будынкі адміністрацыйна-бытавога комплексу і абагачальнай фабрыкі. Для яе забеспячэння на тэрыторыі комплексу будзе пабудавана ЦЭЦ магутнасцю 60 МВт. Наперадзе і будаўніцтва газаправода ад Салігорскай ГРС, што дасць магчымасць у далейшым газіфікаваць каля 30 населеных пунктаў Любанскага раёна.

Акрамя таго будуць пабудаваны пад'язная чыгунка, інтэрнаты. Ужо распрацавана кадравая палітыка. Для будучага горна-абагачальнага камбіната спатрэбіцца больш за 2 тыс. спецыялістаў горнай справы, тэхналагічнага, электратэхнічнага профілю.

Цяпер на Нежынскім ГАК праводзяцца работы па бурэнні і ўстаноўцы на глыбіню 30 м кандуктараў пад свідравіны. Раней на будпляцоўцы правялі падрыхтоўчыя работы: выканалі вертыкальную планіроўку ўчастка і ўзвялі бетонны фундамент, які на працягу месяца набіраў неабходную праектную трываласць. Усе 86 свідравін прабурыць беларуская кампанія "Дэльта".

Пасля ўстаноўкі кандуктараў пад свідравіны ў кастрычніку 2017 года спецыялісты нямецкай кампаніі Deilmann-Haniel пачнуць мантаж сістэмы на ствалах і падключаць да яе станцыю замарозкі. На працягу васьмі месяцаў на глыбіні 156 м будзе цыркуляваць хладагент, які і панізіць тэмпературу грунтоў да мінус 35 градусаў. Такая агароджа прымяняецца ўжо на буйнейшых сусветных радовішчах і забяспечвае поўную ахову ад пранікнення вады ў шахту.

"Унікальнасць гэтага праекта - у адмове ад узрыву горных парод - традыцыйнага спосабу бурэння ствалоў будучых шахт. Праходка ствала да канчатковай глыбіні 698 м будзе ажыццяўляцца высокамеханізаваным комплексам", - расказаў Ігар Парадзін.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года ўрачыста закладзена капсула ў азнаменаванне пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната на базе Старобінскага радовішча калійных солей. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т калію ў год. Інвестыцыйны праект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАК запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі