Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Стд 2016

Індыя запрашае беларускіх партнёраў паўдзельнічаць у рэалізацыі дзяржпраграм

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя запрашае беларускіх партнёраў да ўдзелу ў рэалізацыі дзяржаўных праграм. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена, які сёння ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі адзначыў важнасць таго, што паміж Беларуссю і Індыяй устанавіліся традыцыйна дружалюбныя адносіны. На яго думку, новае напаўненне супрацоўніцтву надаў візіт Прэзідэнта Індыі ў Мінск у чэрвені 2015 года. Пасол упэўнены, што рэалізацыя дамоўленасцей на вышэйшым узроўні будзе садзейнічаць нарошчванню двухбаковага тавараабароту.

Панкадж Саксена сказаў, што цяпер у Індыі рэалізуецца шэраг дзяржаўных праграм, да ўдзелу ў якіх ён запрасіў беларускіх суб'ектаў гаспадарання. Пасол бачыць вялікі патэнцыял у нарошчванні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Індыяй у такіх сферах, як прамысловасць, сельская гаспадарка.

У студзені-лістападзе 2015 года аб'ём гандлю Беларусі з Індыяй склаў $425,4 млн і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года амаль на 11 працэнтаў. Пры гэтым экспарт склаў $305,5 млн, ён вырас на 45 працэнтаў. Сальда для Беларусі склалася дадатнае ў памеры звыш $180 млн.

Бакі зацікаўлены ў тым, каб істотна нарасціць аб'ём узаемнага гандлю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі