Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Jun 2015

Індыя мае намер пашырыць крэдытную лінію ў памеры $100 млн для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў

4 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Індыя мае намер пашырыць крэдытную лінію ў памеры $100 млн для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў. Аб гэтым сёння ў час беларуска-індыйскага бізнес-форуму заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пранаб Мукерджы адзначыў, што традыцыйнымі напрамкамі супрацоўніцтва з Беларуссю сталі такія сферы, як энергетыка, фармацэўтыка, сельская гаспадарка. Аднак, на думку Прэзідэнта Індыі, гэта не вычарпальны пералік.

India intends to extend $100m credit line for joint projects with BelarusІндыя і Беларусь, паводле слоў Пранаба Мукерджы, маюць намер прыняць усе магчымыя меры для прыцягнення прамых замежных інвестыцый у абодвух напрамках з дапамогай падтрымкі камерцыйных, інвестыцыйных форумаў, такіх мерапрыемстваў, як праведзенае сёння ў Мінску.

"Мы імкнёмся палепшыць супрацоўніцтва ў фінансавым сектары і зрабіць даступным усе неабходныя інструменты для фінансавання сумесных праектаў", - сказаў Прэзідэнт Індыі. Ён дадаў, што бакі маюць намер працаваць у гэтай сферы і з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі