Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Май 2015

Інданезія мае намер да 2018 года нарасціць тавараабарот з Беларуссю да $1 млрд

25 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Інданезія мае намер да 2018 года нарасціць тавараабарот з Беларуссю да $1 млрд. Аб гэтым заявіў спікер Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданезія Ірман Гусман на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я перакананы, што цяперашні тавараабарот паміж нашымі дзяржавамі ў аб'ёме $215 млн з'яўляецца недастатковым. І я таксама згодны з вашым выказваннем аб тым, што гэты паказчык мы павінны сумеснымі намаганнямі значна павялічыць, - сказаў інданезійскі госць. - Спадзяюся, што да 25-годдзя беларуска-інданезійскіх дыпламатычных сувязей у 2018 годзе мы зможам дасягнуць тавараабароту $1 млрд".

Пры гэтым спікер інданезійскага парламента лічыць, што для дасягнення пастаўленай мэты павінна весціся комплексная работа з абодвух бакоў на ўсіх узроўнях - дыпламатыі, парламентаў, бізнесу.

Ірман Гусман таксама выказаў меркаванне, што рэалізацыі пастаўленай мэты пасадзейнічае геаграфічнае размяшчэнне дзвюх дзяржаў - Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, а Інданезія з'яўляецца важнай дзяржавай у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі