Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2014

Інавацыйныя распрацоўкі вучоных па зніжэнні энергаёмістасці вытворчасцей прадстаўлены ў Мінску

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інавацыйныя распрацоўкі беларускіх вучоных па зніжэнні энергаёмістасці вытворчасцей прадстаўлены ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў сталіцы адкрылася міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Энергаэфектыўнасць-2014". Паводле слоў намесніка дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі Валянціна Асташынскага, вучоныя будуць абмяркоўваць найноўшыя дасягненні і новыя падыходы да развіцця тэхналогій, якія забяспечаць зніжэнне энергаёмістасці. "І гэта не толькі спажыванне энергетычных рэсурсаў (нафты, газу, электрычнасці), але і стварэнне перадавых тэхналогій у мадыфікацыі матэрыялаў, машынабудаванні. Нашы вучоныя прадставяць распрацоўкі практычна па ўсіх аспектах, якія будуць тут абмяркоўвацца: ад зніжэння энергаёмістасці вытворчасцей да распрацоўкі найноўшых плазменных тэхналогій", - адзначыў ён.

Навукова-тэхнічная канферэнцыя "Энергаэфектыўнасць-2014" праходзіць у Мінску 14-16 кастрычніка. У яе рабоце прымаюць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Літвы. "Гэта міжнародная канферэнцыя мае даўнія традыцыі. Шмат гадоў яна праходзіла ў Кіеве, але ў 2011 годзе было прынята рашэнне вынесці яе за межы Украіны. У 2012 годзе канферэнцыя прайшла ў Санкт-Пецярбургу, а ў гэтым годзе яе прымаем мы", - расказаў Валянцін Асташынскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі