20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн" і Цэнтр развіцця гандлёвай палітыкі QazTrade падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.
Дакумент замацоўвае намер бакоў развіваць гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Казахстанам, абменьвацца вопытам у сферы практычнага маркетынгу і пашырэння ўзаемнага гандлю, у тым ліку на рынкі трэціх краін.
Казахстанскі бок таксама адзначыў сваю зацікаўленасць у развіцці сумесных ініцыятыў па лініі прамысловай кааперацыі і арганізацыі паставак у адпаведнасці з пералікам тавараў крытычнага імпарту.
Цэнтр развіцця гандлёвай палітыкі QazTrade аказвае меры дзяржаўнай падтрымкі экспарцёрам па пакрыцці часткі затрат, прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу ў галіне збыту казахстанскай несыравіннай прадукцыі, садзейнічае нарошчванню экспартнага патэнцыялу Казахстана. Акцыянерам QazTrade з'яўляецца Міністэрства гандлю і інтэграцыі Рэспублікі Казахстан.