Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2015

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі з удзелам вядучых прадпрыемстваў праходзіць у Баку

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі з удзелам вядучых прадпрыемстваў краіны 21-23 мая праходзіць у Баку, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны ў Азербайджане.

Экспазіцыя прадстаўлена на 21-й Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы "Харчовая прамысловасць" і 9-й Азербайджанскай міжнароднай выстаўцы "Сельская гаспадарка". У рабоце выстаўкі прымаюць удзел больш як 60 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый рознага профілю, сярод якіх вядучыя беларускія экспарцёры ў сферы машынабудавання і перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі праводзіць у час выстаўкі Біржу дзелавых кантактаў. Адбудуцца перагаворы з зацікаўленымі на тэму сумеснага вырашэння навукова-тэхналагічных задач і камерцыялізацыі навуковых распрацовак у галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці.

Беларускую дэлегацыю на выстаўцы ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця выстаўкі і азнаёміўся з беларускай нацыянальнай экспазіцыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі