Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Apr 2018

Нацбанк прымае неабходныя меры для дасягнення мэты па інфляцыі не вышэй як 6 працэнтаў у 2018 годзе

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацбанк прымае неабходныя меры для дасягнення мэты па інфляцыі не вышэй як 6 працэнтаў у 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц на канферэнцыі "Лічбавы банкінг", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэту мы для сябе паставілі, адпаведна, мы прымаем усе неабходныя меры, каб дасягнуць яе. Працуем у цесным кантакце з органамі дзяржаўнага кіравання, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю - гэта наш мандат агульны з урадам, і гэта з'яўляецца адной з мэт нашай эканамічнай палітыкі", - адзначыў Дзмітрый Калечыц.

Прыняцце рэзкіх мер для абмежавання інфляцыі не прадугледжваецца. "Ёсць асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі, падлічаны набор усіх неабходных паказчыкаў у галіне грашовага прапанавання, працэнтных ставак, у галіне зніжэння макраэканамічных паказчыкаў, у рамках гэтага фрэймварка мы спрабуем працаваць", - дадаў намеснік старшыні Нацбанка.

Наконт нядаўна заключанага пагаднення паміж Нацбанкам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Дзмітрый Калечыц растлумачыў, што яно датычыцца ў большай ступені інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Такім чынам Нацбанк будзе атрымліваць больш інфармацыі для планавання сваіх дзеянняў пры правядзенні манетарнай палітыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі