Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2026

МТЗ плануе аснашчаць трактары спадарожнікавым маніторынгам з перадачай даных праз GPRS

МТЗ плануе аснашчаць трактары спадарожнікавым маніторынгам з перадачай даных праз GPRS
Фота з архiва

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод мае намер аснасціць усю лінейку выпускаемай тэхнікі BELARUS электроннай сістэмай маніторынгу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

"Галоўным элементам новаўвядзення стане электронны блок апрацоўкі інфармацыі. Устройства дае магчымасць у рэальным часе адсочваць месцазнаходжанне трактара, яго тэхнічны стан, узровень расходу паліва і агульную эфектыўнасць. У залежнасці ад мадыфікацыі трактара можа выкарыстоўвацца ўбудаваная або здымная SIM-карта сотавай сувязі. Перадача даных на вызначаны інтэрнэт-сервер ажыццяўляецца па канале GPRS", - расказаў генеральны канструктар ААТ "МТЗ" Ігар Зямцоў.

Паводле яго слоў, на энерганасычаных машынах сістэма цяпер працуе. У далейшым яна будзе ўкаранёна на ўсіх запатрабаваных мадэлях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі