17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод больш як у два разы павялічыў вытворчасць энерганасычаных трактароў у 2026 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.
"Калі ў першым квартале 2025-га было выпушчана 122 трактары BELARUS 3522, то па выніках першых трох месяцаў бягучага года фактычны выпуск склаў 268 адзінак гэтай мадэлі. Гэта на 17 машын больш, чым планавалася выпусціць за гэты перыяд. Прадпрыемства і далей будзе імкнуцца нарошчваць тэмпы вытворчасці, каб забяспечыць своечасовую пастаўку тэхнікі спажыўцам", - расказаў начальнік механазборачнай вытворчасці ААТ "МТЗ" Павел Лісоўскі.
У пачатку студзеня прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў ключавыя вытворчыя пляцоўкі Мінскага трактарнага завода. Асноўная ўвага кіраўніка ўрада была засяроджана на выпуску энерганасычанай тэхнікі. Перад прадпрыемствам пастаўлена задача са студзеня штомесячна вырабляць не менш як 85 адзінак BELARUS 3522.