У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Май 2016

Місія тэхпадтрымкі Сусветнай асацыяцыі аператараў АЭС пачала работу на Беларускай АЭС

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія тэхнічнай падтрымкі Сусветнай асацыяцыі арганізацый, што эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС), пачала работу на Беларускай АЭС, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Эдуард Свірыд.

Місію праводзіць Маскоўскі цэнтр (МЦ) САА АЭС па запрашэнні ДП "Беларуская АЭС".

Эксперты Маскоўскага цэнтра правядуць заняткі са спецыялістамі Беларускай АЭС на тэму "Стратэгія тэхнічнага абслугоўвання і рамонту". У склад каманды экспертаў уваходзяць прадстаўнікі МЦ САА АЭС, Калінінскай АЭС, Растоўскай АЭС, АТ "Атамтэхэнерга", АТ "Атамэнергарамонт".

Па выніках работы будуць выпрацаваны рэкамендацыі для ўдасканалення працэсу прыняцця эфектыўных эксплуатацыйных рашэнняў.

Сусветная асацыяцыя арганізацый, што эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, аб'ядноўвае ўсіх аператараў АЭС свету. Яна садзейнічае абмену вопытам эксплуатацыі, з мэтай дасягнення найвышэйшага ўзроўню бяспекі і надзейнасці пры эксплуатацыі АЭС.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс