Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Sep 2016

Місія МВФ у ходзе цяперашняга візіту абмяркуе з Беларуссю новую крэдытную праграму

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Міжнароднага валютнага фонду ў ходзе цяперашняга візіту абмяркуе з Беларуссю новую крэдытную праграму, заявіў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адпаведнае абмеркаванне будзе праходзіць з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Беларусі на будучым тыдні. Наша асноўная задача ў тым, каб гэты працэс ішоў наперад", - заявіў Пітэр Долман.

Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі нагадаў, што раней у ходзе абмеркаванняў з урадам вялікае значэнне надавалася рэформам сектара дзяржпрадпрыемстваў. Паводле яго слоў, гэта патрэбна, каб "прынесці больш якасны менеджмент у сектар дзяржпрадпрыемстваў і забяспечыць іх больш дакладнае функцыянаванне". Таксама раней абмяркоўваліся пытанні лібералізацыі цэн і рэфармавання тарыфаў на ЖКП. Паводле слоў Пітэра Долмана, МВФ лічыць правільным падыход урада Беларусі ў галіне развіцця асноў грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітыкі.

"Што датычыцца тэксту якога-небудзь магчымага крэдытнага пагаднення паміж МВФ і ўрадам Беларусі, то ён будзе распаўсюджаны тады, калі будзе гатовы", - дадаў Пітэр Долман.

Як паведамлялася, місія МВФ на чале з яе кіраўніком Пітэрам Долманам будзе працаваць у Беларусі з 19 верасня па 1 кастрычніка. Да гэтага місія МВФ наведвала Мінск з 21 па 30 чэрвеня, каб правесці ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі па Артыкуле IV.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі