Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Jun 2017

Мінскае аддзяленне БелГПП падпіша з Пекінам два пагадненні аб супрацоўніцтве

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае аддзяленне БелГПП падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з Камітэтам садзейнічання міжнароднаму гандлю Пекіна і Асацыяцыяй па гандлі і паслугах Пекіна. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Федарчук сёння перад пачаткам бізнес-форуму "Мінск-Пекін" і кантактна-кааперацыйнай біржай паміж беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бізнес-форум упершыню праходзіць з удзелам Камітэта садзейнічання міжнароднаму гандлю Пекіна. "Мы плануем падпісаць пагадненне з камітэтам. Разлічваем, што гэты дакумент будзе мець прыкладны характар. Пагадненне будзе таксама заключана з Асацыяцыяй па гандлі і паслугах Пекіна. Спадзяёмся, што гэта надасць новы імпульс узаемаадносінам у гэтай сферы", - адзначыў ён.

У складзе кітайскай дэлегацыі прадстаўнікі 19 кампаній, зацікаўленых ва ўстанаўленні і пашырэнні дзелавых сувязей з беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сферах энергетыкі, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны. Так, Пекінская энергетычная холдынгавая кампанія праяўляе цікавасць да супрацоўніцтва ў сферы электраэнергетыкі і цеплавой энергіі, абмену тэхналогіямі. Пекінская кампанія "Цэнтральны парк лагістыкі сельскагаспадарчых прадуктаў" зацікаўлена ў імпарце сельгаспрадуктаў.

Намеснік старшыні падкамітэта Камітэта садзейнічання міжнароднаму гандлю Пекіна Люсія Лі падкрэсліла, што кітайскія прадпрыемствы праяўляюць вялікую цікавасць да будаўніцтва індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "На бізнес-форуме адбудзецца прэзентацыя індустрыяльнага парка, і кітайскія прадстаўнікі будуць абмяркоўваць магчымы удзел у будаўніцтве прадпрыемстваў", - сказала яна.

Люсія Лі таксама расказала, што ў 2019 годзе ў Пекіне пройдзе міжнародная выстаўка садаводства, у 2022 годзе - зімовыя Алімпійскія гульні. "Будзем запрашаць гасцей з Беларусі ўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах", - адзначыла яна.

З беларускага боку ў бізнес-форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы прымаюць удзел каля 50 мінскіх прадпрыемстваў.

Развіццё адносін паміж Беларуссю і Кітаем - адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі. За студзень-люты 2017 года тавараабарот Беларусі і Кітая склаў $431,005 млн, або 131 працэнт да аналагічнага перыяду мінулага года. Супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы з'яўляецца перспектыўным напрамкам умацавання двухбаковага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі