Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Жнв 2017

Мінск і Анкара абмяркоўваюць перспектывы дастаўкі ў Турцыю беларускіх грузаў па Дняпры

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы дастаўкі ў Турцыю беларускіх грузаў па Дняпры абмяркоўваліся 7 жніўня на сустрэчы ў Анкары старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Біналі Йылдырымам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Бакі віталі ўступленне ў сілу міжурадавага пагаднення аб стварэнні сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю - так званага зялёнага калідора паскоранага мытнага праходжання грузаў. "У мэтах далейшага зніжэння кошту дастаўкі беларускіх экспартных грузаў у Турцыю Міхаіл Мясніковіч і Біналі Йылдырым абмеркавалі перспектывы выкарыстання водных грузавых зносін па рацэ Днепр з будаўніцтвам порта для суднаў класа "рака-мора" ў населеным пункце Ніжнія Жары Гомельскай вобласці", - адзначылі ў прэс-службе.

У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама дынаміка ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай галіне, адзначалася, што далейшае развіццё кааперацыйных сувязей у сферы эканомікі служыць важным крокам на фоне дружалюбных адносін дзвюх краін. "Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што Турцыя ўваходзіць у лік найбольш важных і перспектыўных эканамічных партнёраў Беларусі. Адным з прыярытэтаў эканамічнага супрацоўніцтва з Турцыяй з'яўляецца паглыбленне прамысловай кааперацыі. Беларускія прадпрыемствы ўжо вядуць работу з турэцкімі партнёрамі па стварэнні зборачных вытворчасцей сельскагаспадарчых камбайнаў, а таксама будаўнічай, камунальнай і іншай спецыяльнай тэхнікі", - нагадалі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Асаблівая ўвага была ўдзелена паглыбленню супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы, а менавіта стварэнню ў Беларусі банкаўскай структуры з удзелам капіталу з Турцыі, а таксама магчымасці ўзаемаразлікаў у нацыянальных валютах.

На заканчэнне сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі запрасіў кіраўніка турэцкага ўрада наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі