Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Jun 2017

Мінсельгасхарч і дзве буйныя кітайскія карпарацыі падпісалі дарожную карту аб супрацоўніцтве

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і дзве буйныя кітайскія карпарацыі Xinrongji Holding Group і DRex Food Group падпісалі дарожную карту аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц растлумачыў, што ў дакуменце адзначаны дакладныя тэрміны рэалізацыі мерапрыемстваў - да канца бягучага года. "Хацелася б гэтыя тэрміны вытрымаць", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў міністра, кітайскі бок інфармаваў аб намеры ў бліжэйшы час зарэгістраваць у Беларусі сумеснае прадпрыемства ў форме акцыянернага таварыства, якое будзе ажыццяўляць экспарт беларускіх сельгаставараў і прадуктаў харчавання ў Кітай са штомесячным абаротам амаль $10 млн. Беларускі бок згадзіўся ўвайсці ў склад кампаніі ў якасці сузаснавальніка. Акрамя таго, гэта кампанія будзе надзелена паўнамоцтвамі па інвесціраванні ў выглядзе куплі долей у статутных капіталах малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі з накіраваннем сродкаў на мадэрнізацыю і пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі. Тэрмін выканання гэтага пункта пратакола - 1 верасня.

Таксама кітайскія інвестары плануюць стварыць у індустрыяльным парку "Вялікі камень" прадпрыемства па вытворчасці новага віду ўпакоўкі на аснове полілактыду, які прызначаны замяніць пластыкавую і поліэтыленавую ўпакоўку. Вытворчасць будзе заснавана на выкарыстанні бульбы і кукурузы ў якасці сыравіны. "Гэта будзе імпартазамяшчальны і экспартна арыентаваны прадукт", - адзначыў Леанід Заяц.

"Акрамя таго, кітайскія партнёры выказалі жаданне глыбока прапрацаваць пытанне аб укладанні інвестыцый у нашы прадпрыемствы перапрацоўкі - "Здравушка-мілк", "Аршанскі мясакансервавы камбінат", які мае патрэбу ў будаўніцтве новага забойнага цэха, каўбаснага цэха", - расказаў міністр. Бакі вырашылі накіраваць групу экспертаў на названыя прадпрыемствы для падрыхтоўкі матэрыялаў і тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў мэтазгоднасці такіх здзелак.

Прэзідэнт кампаніі DRex Food Group Дай Шывэй адзначыў, што беларускі ўрад працуе вельмі эфектыўна і хутка, і гэта прымусіць кітайскіх партнёраў паскорыць працэс рэалізацыі дамоўленасцей. "Я веру, што пры актыўнай рабоце з двух бакоў, пры спрыяльных абставінах мы выканаем усе пункты і вытрымаем тэрміны, якія пазначаны ў пратаколе. У цэлым мы задаволены вынікамі перагавораў", - падкрэсліў ён. Кіраўнік кітайскай карпарацыі таксама заявіў, што абсалютна ўпэўнены ў якасці беларускай прадукцыі і добрым будучым сумесных праектаў.

Кіраўнікі буйных кітайскіх кампаній Xinrongji Holding Group і DRex Food Group наведвалі Беларусь з рабочым візітам. Яны гатовы інвесціраваць $1 млрд у мадэрнізацыю існуючых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў у Беларусі. Пры паспяховай рэалізацыі праектаў аб'ём інвестыцый можа быць павялічаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі