Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Apr 2020

Мінфін: у Беларусі не ўзнікае праблем з выкананнем абавязацельстваў па дзярждоўгу

Мінфін: у Беларусі не ўзнікае праблем з выкананнем абавязацельстваў па дзярждоўгу
Фота з архiва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Істотных праблем з выкананнем абавязацельстваў па дзярждоўгу ў Беларусі не ўзнікае, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Істотных праблем з выкананнем абавязацельстваў па працэнтных плацяжах, па выкананні асноўнага доўгу ў бягучым годзе ў нас не ўзнікае", - сказаў міністр.

Максім Ермаловіч пракаменціраваў, як уплываюць на выплаты па знеўшнім доўгу змяненні курса беларускага рубля. Ён растлумачыў, што рэзервы фарміраваліся як у нацыянальнай, так і ў замежнай валюце. "Мы валютныя рызыкі ўлічваем у сваёй рабоце, - адзначыў міністр. - Нейкага істотнага ўплыву курсавыя змяненні на выкананне бюджэту, плацяжы па дзярждоўгу не акажуць".

Складанасцю бягучага года ён назваў адсутнасць камфортнага доступу да міжнародных рынкаў пазык. Максім Ермаловіч выказаў надзею, што сітуацыя будзе часовай. "Мы працуем з усімі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, каб свае плацяжы па знешніх абавязацельствах і планы па прыцягненні знешніх рэсурсаў выканаць у бягучым годзе незалежна ад таго, як будзе развівацца сітуацыя па доступе на знешнія рынкі пазык", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі